"Лельчицкий край в литературе"

Лельчыцы гояць,
Лельчыцы лечаць,
Лельчыцы вабяць душу…
Г.Говар «Лельчыцы вабяць душу…»
Літаратура – першааснова, хлеб культуры і мастацтва. Без літаратуры няма тэатра, кіно, эстрады, таму, што без вершаў няма песні, без сцэнарыя няма фільма і г.д. Пісьменнік натхняе ўсіх тварцоў і дае глебу для рэалізацыі іх натхнення. Чытачам ён дае асалоду, а сваёй краіне – пашану і гонар. Але, у сваю чаргу, і пісьменнік таксама павінен чэрпаць дзесьці натхненне… Менавіта ў маляўнічых краявідах Лельчыцкага раёна, у яго самабытнай культуры чэрпалі натхненне многія творчыя людзі мастацтва і літаратуры. Хараство прыроды, а таксама цікавыя факты гісторыі Лельчыцкага краю знайшлі адлюстраванне і на старонках вядомых твораў мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, а працавітыя і сумленныя людзі-нашы землякі, сталі прататыпамі герояў гэтых твораў. І менавіта тады ахопвае сапраўднае пачуццё гонару за свой край, калі сустракаеш на старонках савецкай, сусветнай класікі мастацкай літаратуры знаёмыя прозвішчы, імёны, родныя геаграфічныя назвы.







«…Апошнім часам, тут, у горадзе, мне усё часцей і часцей сніцца Лельчыцкі край. Яго лясы і балоты і рэчка Убарць. Тут, у лясным краі, нарадзілася мая любоў да радаснай прыроды, да роднай палескай зямлі, да Лельчыцкага краю…». Гэтыя словы належаць І.Коласу – славутаму нашаму земляку, пісьменніку, Герою Расіі, ураджэнцу в.Картынічы. Ён напісаў шмат вядомых усім нам кніг, такіх як «Возвращение из ада», «Прыжок в темноту», «Рельсовая война на Полесье», «По заданию центра», «За час до рассвета» і інш.
Усе яны аб Вялікай Айчыннай вайне. У ваенных аповесцях І.Коласа адлюстраваны вобразы многіх партызан і разведчыкаў, з кім аўтару давялося сустрэцца на дарогах вайны, у тым ліку, вядома ж, сваіх землякоў– партызан Лельчыцкай партызанскай брыгады, якой ён камандаваў у першыя гады вайны. Кожны жыхар Лельчыцкага раёна, узяўшы ў рукі любую з яго кніг, абавязкова сустрэне тут вядомыя назвы вёсак, прозвішчы і імёны вядомых у раёне людзей, удзельнікаў партызанскага руху.





