Літаратурная гасцёўня "Па-сапраўднаму народныя"
Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца пачынаючыя літаратары, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Такімі асобамі з'яўляюцца Іван Паўлавіч Мележ і Іван Пятровіч Шамякін. Да 105-гадовага юбілею беларускіх пісьменнікаў у Лельчыцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме для вучняў 7-х класаў ДУА "СШ №2" была праведзена літаратурная гасцёўня "Па-сапраўднаму народныя", прысвечаная жыццю і творчасці гэтых выдатных людзей. Для прысутных былі падрыхтавана прэзентацыя, відэаролікі пра экранізаваныя творы гэтых пісьменнікаў. Каб стаць бліжэй да персанажаў аўтараў, госці мерапрыемства прымяралі касцюмы і зачытвалі ўрыўкі з твораў. Мерапрыемства прайшло ў цёплых абставінах і яшчэ раз паказала ўсім прысутным, што на Палессі звінелі і будуць звінець "палескія напевы" тых часоў, што будуць жыць у нашай памяці па-сапрауднаму народныя беларускія пісьменнікі Мележ і Шамякін.